Уладзімір Пуцін правёў перамовы з прэзідэнтам Егіпта Абдул-Фатахам Ас-Сісі. Лідары краін абмеркавалі аднаўленне палётаў расійскай авіяцыі ў Егіпце, якія былі спынены пасля крушэння расійскага A321.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Егіпта Абдул-Фатах Ас-Сісі абмеркавалі па тэлефоне магчымасць аднаўлення авіяцыйных зносін паміж краінамі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

«Адзначана важнасць стварэння ўсіх неабходных умоў для аднаўлення палётаў расійскіх самалётаў у Егіпет і турыстычных абменаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Расія прыпыніла палёты ў Егіпет у пачатку лістапада 2015 года, пасля таго як адбылося крушэнне расійскага лайнера А321 над Сінаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?