Серадовішча — украінскія сустрэчы з Андрэем Хадановічам па серадах у кнігарні логвінаЎ. Сустрэча другая: «Андруховіч is OK».

Адмысловая госціца — перакладчыца Марына Шода.

9 сакавіка. Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а, 19:00.

У межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ».

***

Юрый Андруховіч (1960) — адзін з найвядомейшых у сьвеце ўкраінскіх пісьменьнікаў. Адзін з галоўных герояў постсавецкага сучукрліту. Адна трэцяя легендарнай групы Бу-Ба-Бу і яе Патрыярх. Яскравая частка «станіслаўскага фэномэну» і сам па сабе — станіслаўскі й міжнародны фэномэн.

У 80-х гг. шчасьлівы султан у гарэме ўкраінскай сыляба-тонікі, а потым, па доўгім маўчаньні, — уцякач на тэрыторыю вэрлібру. Культавы перакладчык амэрыканскай паэзіі. Дасьледчык паэзіі Багдана-Ігара Антоныча. Магчыма, самы «сьпяваны» паэт украінскага року.

Аўтар некалькіх важных кніг прозы. Аповесць «Рэкрэацыі» і раман «Маскавіяда» былі перакладзеныя на беларускую, а польскі пераклад «Дванаццаці абручоў» прынёс аўтару прэстыжную прэмію «Ангелус».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна