Падчас акцыі «Белавія» па зніжаных коштах выкупілі 36 950 месцаў у самалётах. Больш за ўсё — на рэйсы ў Санкт-Пецярбург — 3430 месцаў. Беларускі авіяперавозчык падводзіць вынікі двухдзённай акцыі, якую актыўна абмяркоўвалі беларусы ў канцы мінулага тыдня.

У гонар дваццацігоддзя авіякампанія выклала 114 тысяч білетаў па паніжаным тарыфе 20 еўра на больш чым сорак кірункаў. Нават з усімі зборамі цана акцыйных квіткоў была істотна ніжэй за звычайныя цэны беларускага перавозчыка.

Паводле інфармацыі прэс-службы «Белавія», па акцыі выкуплена 36 950 месцаў, 55% пакупнікоў ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў, 60,5% — жанчыны.

ТОП-5 напрамкаў па выніках двух дзён: Санкт-Пецярбург — 3430 месцаў, Тбілісі — 2922, Прага — 2598, Масква — 2532, Амстэрдам — 2454.

Акцыя распаўсюджвалася толькі на куплю білетаў у інтэрнэце — непадрыхтаваны да вялікага наплыву наведвальнікаў сайт авіяперавозчыка «лёг», за што «Белавія» потым прыйшлося выбачацца, тэрмінова выпраўляючы сітуацыю. У выніку акцыю працягнулі на дзень — пасажыры мелі магчымасць лавіць таннейшыя квіткі 5 і 6 сакавіка. Як адзначаюць у прэс-службе, сайт прыйшлося «ўзмацніць» амаль у восем разоў. Максімальна ў дні зніжак на сайце былі 11 тысяч чалавек пры сярэднім паказчыку ў 100 наведвальнікаў у звычайны час.

Падчас куплі квіткоў некаторыя пасажыры сутыкаліся з непаразуменнямі. Напрыклад, былі тыя, у каго за адзін білет грошы спісваліся двойчы. Як тлумачаць у авіякампаніі, усе запыты апрацоўваюцца, грошы вяртаюцца ў парадку чаргі — як правіла, на гэта сыходзіць тры банкаўскія дні.

«Калі прыйшло пацверджанне аплаты, але пакуль няма білета ці пацверджання броні, то можна праверыць бронь у раздзеле «статус браніравання» на нашым сайце: увядзіце першыя 6 літар з нумара заказу і прозвішча - сайт перанакіруе вас на старонку з білетам», — тлумачыць авіяперавозчык, як справіцца з яшчэ адной памылкай.

«Пераважная колькасць новых пасажыраў — людзі якія спантанна набылі квіткі. Яны ці не збіраліся ляцець наогул, але заўважыўшы акцыю, наважыліся на падарожжа, або збіраліся тэарэтычна без дакладных тэрмінаў, але акцыя іх падштурхнула на паездку. Многія з дапамогай акцыі вырашыліся на некалькі паездак на працягу гэтага года. Гэта выдатны для «Белавія» вопыт, так як большасць — гэта дадатковыя пасажыры да тых, якія б і так паляцелі. Што гэта значыць? Гэта значыць, што падобныя акцыі авіякампанія будзе працягваць праводзіць», - адзначаў у сябе на старонцы на Facebook намеснік гендырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец.

Да будучых акцый авіякампанія абяцае падрыхтавацца лепш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?