Славутая расійская тэнісістка, былая першая ракетка свету Марыя Шарапава сёння паведаміла, што ў яе крыві падчас турніру Australian Open быў знойдзены забаронены прэпарат.

Robyn Beck / AFP / Scanpix

Robyn Beck / AFP / Scanpix

Тэнісістка паведаміла, што доўгі час прымала прэпарат мілдранат, які нядаўна быў унесены ў спіс забароненых. Шарапава сцвярджае, што проста прапусціла той момант, калі мілдранат унеслі ў чорны спіс.

Ва ўмовах павышанай напружанасці мілдранат узнаўляе раўнавагу па дастаўцы і ўжыванню клеткамі кіслароду, таксама мае танізуючы эфект. Пры дапамозе мілдаранта арганізм хутка ўзнаўляецца, прэпарат дапамагае вытрымліваць вялікія нагрузкі.

«Я дапусціла аграмадную памылку, падвяла заўзятараў і падвяла спорт, якім займаюся ад 4 гадоў», — сказала Марыя.

Шарапавай 28 гадоў. Яна мае беларускае паходжанне. Яе бацькі родам з Гомеля, там жыве яе бабуля. Бацькі перехалі ў Сібір праз некалькі месяцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Шарапава мае пяць перамог у турнірах серыі «Вялікага шлему». За сваю кар’еру ў тэнісе яна зарабіла больш за 36 мільёнаў даляраў прызавых.

Калі за дзень да сённяшняга Шарапава прызначыла прэс-канферэнцыю, то ўсе думалі, што гаворка пойдзе, ці пра сыход са спорту, ці пра цяжарнасць Марыі.

«Я не хачу гэткім чынам сканчваць кар’еру і спадзяюся, што ў мяне будзе яшчэ адзін шанец», — адзначыла расіянка. Пакуль не паведамляецца якое ж менавіта пакаранне панясе спартсменка.

Раней гучны допінг-скандал быў у расійскай зборнай па лёгкай атлетыцы.

Глядзі таксама: інстаграм Марыі Шарапавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?