Шматгадовы спонсар Марыі Шарапавай кампанія Nike прыпыніла супрацоўніцтва з ёй пасля таго, як тэнісістка здала станоўчы тэст на мілдранат.

«Мы расчараваныя і здзіўлены навінамі аб Марыі Шарапавай. Мы вырашылі замарозіць нашы адносіны з Марыяй да завяршэння расследавання. Мы працягнем сачыць за сітуацыяй», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, дзейны кантракт Шарапавай з Nike заключаны на восем гадоў і заканчваецца ў 2018-м. Яго сума складае 70 000 000 даляраў.

Журналіст брытанскай Telegraph Олівер Браўн пракаментаваў пакаранне, якое пагражае Марыі Шарапавай за прыём мілдранату.

«Шарапаву чакаюць чатыры гады дыскваліфікацыі, калі будзе выяўлена, што яна прымала мельдоній наўмысна, каб палепшыць свае вынікі. Два гады - калі ненаўмысна», - напісаў журналіст у твітэры.

Адвакат Шарапавай Джон Хэгерці заявіў, што ў справе ёсць мноства змякчальных абставінаў, і цяпер вырашаецца пытанне, якія з іх будуць выкарыстоўвацца пры прыняцці рашэння. Паводле яго слоў, ёсць варыянт, што Шарапава наогул не будзе пакарана.

Мілдранат быў уключаны ў забаронены спіс WADA з 1 студзеня 2016 года. Ён адносіцца да класа гармонаў і метабалічных мадулятараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?