На пачатку 2016 года ў МУС прапанавалі лібералізаваць КаАП для аўтамабілістаў. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Раман Мельнік (гл. «ДАІ прапануе не штрафаваць за язду да 80 км/г па горадзе»).

Удзел у галасаванні, арганізаваным міліцэйскім ведамствам, узялі больш за 60 тыс. чалавек. У МУС прааналізавана ўжо амаль 3,3 тыс. прапаноў і рэкамендацый грамадзян.

Самай папулярнай стала прапанова не караць кіроўцаў, якія забыліся дома пасведчанне. Гэтую ініцыятыву падтрымала каля 92% рэспандэнтаў.

87% удзельнікаў апытання не бачаць праблемы ў знаходжанні грамадзяніна ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы, калі ён не ўяўляе небяспекі і не парушае парадак, 80% выказалася за павелічэнне ад 400 да 1000 еўра памеру шкоды, нанесенай у выніку ДТЗ, пры якой вадзіцелі транспартных сродкаў маюць права не паведамляць у ДАІ аб здарэнні.

Больш за 70% удзельнікаў апытання выказалася за магчымасць вынясення папярэджання, а не складанне пратаколу за распіццё піва ў грамадскіх месцах або нецэнзурную лаянку.

Як адзначаюць у МУС, бурная палеміка разгарнулася наконт павелічэння парога хуткаснага рэжыму да 20 км/г, якi б не з'яўляўся парушэннем правілаў дарожнага руху (ініцыятыву падтрымала 59% апытаных).

68% рэспандэнтаў ўхваляе зняцце з міліцыі неўласцівых функцый.

Дарэчы, 7 сакавіка інспектары ДАІ ў Мінску правялі акцыю: яны спынялі жанчын-вадзіцеляў, віншавалі іх з надыходзячым святам і ўручалі карысныя падарункі і памятныя сувеніры, перадае СТБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?