Усеагульны сход сузанавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) зацвердзіў Пасла Літвы па асаблівых даручэннях па Усходнім партнёрстве д-ра Жыгімантаса Павілёніса і шведскага дыпламата Ленарта Боге ў якасці чальцоў Кіраўнічай рады ЕГУ, паведамляе сайт ВНУ.

23 лютага падчас паседжання Усеагульнага схода сузаснавальнікаў ЕГУ было прынята рашэнне аб зацверджанні новых чальцоў Кіраўнічай рады ЕГУ, якімі сталі Пасол Літвы па асаблівых даручэннях па Усходнім партнёрстве д-р Жыгімантас Павілёніс і былы Прэзідэнт Міжнароднага фонда сельскагаспадарчага развіцця ААН Леннарт Боге.

ЕГУ і Пасол Жыгімантас Павілёніс шчыльна супрацоўнічаюць на працягу доўгіх гадоў. Міністэрства замежных спраў Літвы і сам сп. Пасол прыклалі велізарныя намаганні для аднаўлення дзейнасці ЕГУ ў Вільні і працягваюць аказваць універсітэту актыўную палітычную падтрымку.

Пасля таго, як праф. Даніэль Таршыс пакінуў пасаду старшыні Кіраўнічай рады ЕГУ, Швецыю – як адну за асноўных краін-донараў ЕГУ – будзе прадстаўляць Ленарт Боге, які знаходзіцца на дыпламатычнай службе Швецыі з 1974 г.

Кіраўнічая рада ЕГУ адказвае за стратэгічнае кіраўніцтва, фінансаванне і эфектыўную дзейнасць універсітэта. У яе склад уваходзяць вядомыя дзеячы ў галіне вышэйшай адукацыі з усяго свету. На дадзены момант Кіраўнічая рада складаецца з 16 чальцоў. Абавязкі Старшыні Рады часова выконвае былая намесніца прарэктара Кембрыджскага ўніверсітэта Эн Лонсдэйл.

Жыгімантас Павілёніс — літоўскі дыпламат і дзяржаўны дзеяч, былы сакратар Міністэрства замежных спраў Літвы. З 2010 г. займаў пасаду Пасла Літоўскай Рэспублікі ў ЗША і Мексіцы. У цяперашні час д-р Павілёніс займае пасаду Пасла Літвы на асаблівых даручэннях па Усходнім партнёрстве.

Ленарт Боге — шведскі дыпламат, была Сталы сакратар Шведскай агенцыі па развіцці навуковага супрацоўніцтва з краінамі, якія развіваюцца, былы Пасол Швецыі. У 2001-2009 гг. сп. Боге быў Прэзідэнтам Міжнароднаяга фонда сельскагаспадарчага развіцця ААН.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0