У канцы 1960-х і на пачатку 1970-х Томлінсан працаваў у амэрыканскай кампаніі Bolt, Beranek and Newman, якая займалася праектамі для Arpanet. Гэтая сыстэма, створаная на замову Міністэрства абароны ЗША, была папярэдніцай сучаснага інтэрнэту.

Фота: Scanpix nuotr.

Фота: Scanpix nuotr.

Кампанія распрацавала праграму Sndmsg, якая дазваляла розным карыстальнікам, якія працавалі на адным кампутары пасылаць паведамленьні адно аднаму. Але гэтая праграма была абмежаваная адным кампутарам, а Томлінсан, скарыстаўшыся ўласнаручна распрацаванай праграмай перадачы файлаў Cpynet, зрабіў мадыфікацыі ў Sndmsg, якія дазволілі перасылаць паведамленьні з аднаго кампутара на іншы ў межах сыстэмы Arpanet. Каб аддзяліць імя карыстальніка ад адрасу паведамленьня, Томлінсан скарыстаў значок @ — гэты сымбаль не ўжываўся ў імёнах і ня меў ніякага значэньня ў праграме TENEX, якой карысталіся кампутары ў сыстэме. Пазьней ў розных мовах ён атрымаў розныя назвы — у беларускай прыжылася назва «сьлімак». 

У 2010 годзе Музэй сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку ўключыў @ у сваю архітэктурна-дызайнэрскую калекцыю, назваўшы яго «вызначальным сымбалем кампутарнай эпохі».

Амэрыканскае выданьне The New York Times цытуе фармулёўку, якую скарыстала Таварыства Інтэрнэту ў Жэнэве, калі ў 2012 годзе увяло Томлінсана ў сваю новаствораную Інтэрнэт-Залю Славы: Ён «зрабіў поўную рэвалюцыю, грунтоўна зьмяніўшы спосаб, якім камунікуюць людзі».

Калі Томлінсан прымаў гэтую ўзнагароду, ён сказаў: «Мяне часта пытаюць, ці разумеў я, што рабіў? І адказ: «Так», я дакладна ведаў, што я рабіў. Я проста зусім ня меў разуменьня, якім у выніку будзе канчатковы ўплыў гэтага. Я даваў людзям спосаб камунікаваць зь іншымі людзьмі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?