На пляцоўцы каля «Мінск-Арэны» ў Мінску адбыўся забег Beauty Run. Удзельніцы рабілі круг 5,3 кіламетра і вярталіся. Арганізатары настойліва нагадвалі, што галоўная задача забегу - пераадоленне дыстанцыі ў камфортным стане і святочным настроі. Хоць пры гэтым матывавалі патэнцыйную пераможцу грашовым прызам у 3 млн рублёў.

Першапачаткова забег планавалася абмежаваць 500 ўдзельніцамі. Але заявак аказалася нашмат больш. На фінішы ўсе ўдзельніцы атрымалі медалі і кветкі. А самым хуткім з іх дасталіся грошы: 3 млн беларускіх рублёў за перамогу, 2 млн за другое месца і 1 млн за трэцяе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?