У Мінску каля пасольства Расіі прайшоў чарговы пікет з патрабаваннем вызваліць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку, працэс над якой праходзіць у Растоўскай вобласці Расіі.
Саўчанку вінавацяць у спрыянні гібелі двух журналістаў ВГТРК у чэрвені 2014 г. пад Луганскам. Саўчанка гэтыя абвінавачванні абвяргае. Пракуратура патрабуе для яе 23 гады зняволення. Сёння Надзея павінна выступіць у судзе з апошнім словам.
Ад 3 сакавіка яна трымае сухую галадоўку.
Вызваліць Саўчанку патрабуюць сотні дзеячаў культуры.