ria.ru

ria.ru

Прысуд украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы будзе абвешчаны 21 сакавіка, паведамляе ТАСС.

Сёння Надзея Саўчанка, якую судзяць у Данецку Растоўскай вобласці, выступіла з апошнім словам.

Пракуратура запатрабавала для яе 23 гады зняволення. Саўчанку вінавацяць у датычнасці да забойства ў чэрвені 2014 г. пад Луганскам двух расійскіх журналістаў.

Абарона настойвае на тым, што ў гэты час Надзея была ўжо ў палоне.

Ад 3 сакавіка Надзея трымае сухую галадоўку. Пасля пасяджэння 9 сакавіка яна сказала, што працягвае галадоўку.

«Хочаце паказаць сваю сілу — паказвайце, але памятайце, вы гуляеце з маім жыццём», — сказала Саўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0