Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У Беларусь будзе знаходзіцца ў вобласці высокага атмасфернага ціску, на фоне якога будуць праходзіць малаактыўныя атмасферныя франты.

У чацвер, 10 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі дажджы. У асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу 0 — +6°С, днём — +6 + 12°С.

У пятніцу, 11 сакавіка, ноччу пераважна па паўночна-заходняй палове, днём месцамі па Віцебскай вобласці кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу -1 — + 5°С, днём +4 — +10°С.

У суботу, 12 сакавіка, месцамі кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -2 — +5°С, днём ад + 1°С па поўначы да + 8°С па поўдні.

Пачынаючы з нядзелі дзякуючы намаганням антыцыклону і паўночна-ўсходнім ветры, усталюецца больш халаднаватае надвор'е:

У нядзелю, 13 сакавіка, пераважна па паўднёвым усходзе краіны невялікія ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўначы -5 + 2°С, днём 0, + 5°С.

У панядзелак, 14 сакавіка, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -1 — -7°С, пры праясненнях да -9°С, днём 0 — +6°С.

У аўторак, 15 сакавіка, месцамі, пераважна па ўсходзе, кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0 — -5°С, пры праясненнях да -7°С, днём 0, + 6°С.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?