19 красавіка Аляксандар Мілінкевіч будзе сустракацца з жыхарамі Мастоў.

18 красавіка праз прабітыя ў Пінску колы машыны лідэр Руху «За Свабоду» спазніўся на сустрэчу ў Слонім на дзве гадзіны.

— У колах машыны мы налічылі восем дзірак, і вельмі доўгі час заняла замена колаў, таму мы і спазніліся на сустрэчу, — патлумачыў Аляксандр Мілінкевіч жыхарам Слоніма спазненне.

На сустрэчы прысутнічалі таксама прадстаўнікі райвыканкама.

— Супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела вялі з намі вельмі цікавую дыскусію, задавалі розныя пытанні, — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. — Няхай напачатку будзе публічная палітыка на рынку, а потым мы можа і пяройдзем у залы.

Міліцыянты, якіх было не вельмі шмат, не перашкаджалі размовам з грамадзянамі, хоць перад сустрэчай падыйшлі да Аляксандра Мілінкевіча і папрасілі спыніць правядзенне «мітынгу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?