У мінскім Цэнтральным раённым судзе пачаліся працэсы над удзельнікамі мітынгу 22 лютага ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў.

Мікалай Статкевіч, які ў ліку сённяшніх падсудных, на працэс не прыйшоў. Справу Анатоля Лябедзькі паводле ягонай заявы адклалі на 14 сакавіка.

Анатоля Лябедзьку будзе судзіць Вікторыя Шабуня, Мікалая Статкевіча — Міхаіл Хома, Алеся Макаева — Валер Есьман, Мікалая Казлова — Таццяна Рак, Алеся Абрамовіча — Наталля Вайцяховіч.

Усе актывісты былі запрошаныя на суд праз SMS. Паведамленні з запрашэннямі ў суд атрымалі таксама актывісты Павел Севярынец, Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.

Падчас мітынгу міліцыянты не складалі пратаколаў, а толькі зрабілі спіс найбольш актыўных удзельнікаў. У заяве АГП будучыя суды названыя «новым судовым канвеерам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?