Венгрыя адправіць больш паліцыянтаў і ваенных для патрулявання сваіх паўднёвых межаў. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Венгрыі Шандар Пінтэр, перадае Reuters.
Reuters
«Венгрыя ўзмоцніць ахову сваіх межаў. І мы абвяшчаем аб крызіснай сітуацыі ў сувязі з міграцыяй ва ўсёй краіне», — сказаў ён журналістам у сераду.
Ён адзначыў, што Славенія, Харватыя і Сербія ўжо распачалі крокі па абмежаванні колькасці мігрантаў, якім дазволена перасякаць іх межы.
Па словах Пінтэра, Венгрыя таксама праводзіць уздоўж сваёй мяжы з Румыніяй падрыхтоўчыя працы для ўзвядзення пры неабходнасці плота на працягу 10 дзён.
Нагадаем, Венгрыя ўжо пабудавала плот на сваіх межах з Сербіяй і Харватыяй.





