Грамадзяніну Расійскай Федэрацыі Уладзіславу Кандалаву, якога на днях затрымалі вайскоўцы і прадстаўнікі Службы бяспекі Украіны ў Луганскай вобласці, пагражае зняволенне да 15 гадоў.

Пра гэта паведаміў кіраўнік апарата кіраўніка СБУ Аляксандр Ткачук на брыфінгу ў сераду ў Кіеве, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Яму абвешчана падазрэнне аб здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 258-3 — гэта ўдзел у тэрарыстычнай або стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама 263 Крымінальнага кодэксу — гэта незаконнае абыходжанне са зброяй», — сказаў Ткачук.

Ён адзначыў, што па ходзе следства не выключана, што дзеянні Кандалава будуць кваліфікавацца, магчыма, і па іншых артыкулах, у залежнасці ад таго, якую доказную базу збяруць следчыя.

«Калі не памыляюся, то прадугледжана да 15 гадоў зняволення за гэтыя злачынствы», — адзначыў Ткачук.

Прадстаўнік СБУ таксама распавёў, што Кандалаў у кастрычніку 2014 года атрымаў пашпарт і чыстыя дакументы ў абмен на тое, што будзе «знаходзіцца на тэрыторыі Украіны і ваяваць за так званую «ЛНР» і незаконна трапіў ва Украіну ў сярэдзіне кастрычніка 2014 года.

Па словах Ткачука, Кандалаў сукупна 16 гадоў знаходзіўся ў зняволенні.

Азначаная асоба была затрыманая работнікамі СБУ і вайскоўцамі з 92 мотастралковай брыгады ў раёне горада Шчасце Луганскай вобласці, пры сабе грамадзянін РФ меў аўтамат Калашнікава з боепрыпасамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0