Facebook набыла кампанію — распрацоўшчыка беларускай праграмы для накладання масак на твары ў рэальным часе MSQRD. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце праграмы.

Заснавальнікі MSQRD Яўген Няўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін пяройдуць на працу ў лонданскі офіс Facebook, паведамляе vc.ru. Сума ўгоды не выдаецца.

На сайце MSQRD размешчанае паведамленне кіраўніка MSQRD Яўгена Няўгеня:

«Мы ўпарта працавалі, каб зрабіць відэа больш займальным і цікавым пры дапамозе фільтраў, якія змяняюць вонкавы выгляд. Цяпер мы радыя аб'яднаць намаганні з Facebook і давесці тэхналогію да яшчэ большай колькасці людзей — амаль 1,6 млрд чалавек».

Па словах Яўгена, падчас работ па інтэграцыі тэхналогіі ў Facebook праграма MSQRD застанецца ў вольным доступе (у App Store і Google Play), больш за тое, там будуць з'яўляцца новыя опцыі (хутчэй за ўсё, гаворка пра новыя фільтры).

Ён таксама падзякаваў інвестару і ментару Юрыю Гурскаму (беларускі прадпрымальнік, які нядаўна стаў віцэ-прэзідэнтам Mail.Ru Group) і кампаніі Gagarin Capital, без якіх поспех праграмы быў бы немагчымы.

Нагадаем, у апошні час беларуская праграма з «жывымі» маскамі набыла велізарную папулярнасць ва ўсім свеце. Днямі пра яе расказваў сайт Bloomberg, працу праграмы паказвалі ў папулярным амерыканскім шоў «Джымі Кімэл у жывым эфіры». У выкарыстанні праграмы заўважалі расійскіх і амерыканскіх знакамітасцяў.

instagram.com/m_galustyan

instagram.com/m_galustyan

facebook.com/H.P.BaxxterOfficial

facebook.com/H.P.BaxxterOfficial

Праграма трывала трымае першы радок у App Store мноства краін. Нядаўна стала вядома, што праект прыцягнуў мільён даляраў на сваё развіццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?