У Беларусі прапануецца разгледзець магчымасць паэтапнага павышэння пенсійнага ўзросту з 1 студзеня 2017 года. Пра гэта ішла размова сёння на нарадзе кіраўніка Беларусі па пытаннях развіцця пенсійнай сістэмы.

Як распавяла журналістам па выніках нарады міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята пасля шырокага абмеркавання.

«Я звяртаю ўвагу на тое, што гэта прапанова. Гэта першае абмеркаванне ў такім шырокім складзе на ўзроўні прэзідэнта. Таму кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што абавязкова павінна быць улічана меркаванне грамадства, вельмі важная зваротная сувязь з боку людзей, - сказала міністр. — Толькі пасля гэтага будзе прымацца канчатковае рашэнне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?