Адвакат Марк Фейгін назваў падробленым ліст прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі Надзеі Саўчанцы, у якім ваенную лётчыцу прасілі спыніць сухую галадоўку. Пра гэта ён сказаў тэлеканалу Дождь у чацвер.
Фейгін патлумачыў, што ліст быў перададзены для дыскрэдытацыі Саўчанкі.
У прэс-службе прэзідэнта Украіны таксама паведамілі, што Парашэнка не адпраўляў ліст Саўчанцы.
«Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка перадаваў вусныя словы падтрымкі Надзеі Саўчанцы, аднак ніякіх лістоў ёй не пісаў», - цытуе «Інтэрфакс» паведамленне прэс-службы.
Сёння Фейгін паведаміў, што Саўчанка спыніла сухую галадоўку пасля ліста Парашэнкі.