Трэцякласнік з Мінска патушыў пажар дома да прыбыцця ратавальнікаў, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

фота МНС

фота МНС

Раніцай 2 сакавіка хлопчык застаўся дома адзін: маці пайшла на працу, а ў школу трэба было ў другую змену. Ён уключыў тэлевізар і выйшаў з пакоя на кухню, а калі вярнуўся, убачыў, што тэлевізар гарыць. Школьнік не толькі выклікаў ратавальнікаў, але і здолеў справіцца з агнём да іх прыбыцця. Ён абясточыў тэлевізар, у якога адбылося кароткае замыканне электрапровада, заліў вадой палаючы абрус і пакінуў памяшканне.

Трэцякласнік распавёў, што за дзень да інцыдэнту ў школе якраз праводзілі ўрок па пажарнай бяспецы. Ён дакладна выканаў правілы, пра якія даведаўся напярэдадні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?