Тэлефонны пранкер Аляксей Сталяроў, вядомы пад псеўданімам Лексус, заявіў, што менавіта ён падрабіў ліст, адпраўлены ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы нібыта ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Паводле яго слоў, першапачаткова ён стэлефанаваўся з адвакатам Надзеі Саўчанкі і назваўся афіцыйным прадстаўніком прэзідэнта Украіны, паведамляе Новая газета. «Мы аформілі нашу гутарку як размову ўладаў Украіны з адвакатамі. Сказалі, што яму прыйдзе ліст (ад прэзідэнта для Саўчанкі). А сам ліст адправілі па электроннай пошце», — заявіў пранкер выданню.

Паводле яго слоў, ліст на самай справе і быў «звычайнай паперкай», і пранкеры нават не паспрабавалі падрабіць яго пад афіцыйны дакумент. «Мы хацелі зрабіць жэст, каб сапраўдны Парашэнка звярнуў на гэта ўвагу і, можа быць, дапамог Саўчанцы, каб яна не галадала. А то мы зрабілі выснову, што ўладам на яе напляваць», — выказаў сваё меркаванне пранкер.

Як паведамлялася, у прэс-службе прэзідэнта Украіны заявілі, што Пятро Парашэнка не дасылаў ліст украінскай лётчыцы з просьбай спыніць сухую галадоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0