«Гомель», МТЗ-РІПА, «Дынама» (Менск), БАТЭ не змаглі атрымаць перамогі ў матчах трэцяга туру чэмпіянату Беларусі па футболе.

Табліцу па-ранейшаму сэнсацыйна працягвае ўзначальваць наваполацкі «Нафтан». У Наваполацку гаспадары дзякуючы трапнаму ўдару Камароўскага атрымалі мінімальную перамогу над ня менш сэнсацыйным «Гранітам» – 1:0.

Найбольш цікавым на забітыя галы выдаўся матч у Салігорску між «Шахцёрам» і «Нёман», які трансьляваўся па тэлеканале «Лад». Гарнякі ўсё ж былі мацней – 3:2.

Першыя пункты ў чэмпіянаце атрымалі «Дарыда» і берасьцейскае «Дынама», якія згулялі ў нічыі адпаведна зь «Лякаматывам» і менскім «Дынама».

«Гомель», МТЗ-РІПА атрымалі аднолькавыя па ліку (2:1) сэнсацыйныя паражэньні ад далёка ня грандаў беларускага футболу «Смаргоні», «Віцебску». БАТЭ толькі на апошніх хвілінах змагло сысьці ад пройгрышу ў матчы з «Дняпром» – 2:2.

Яшчэ ў адным матчы туру жодзінскае «Тарпэда» на выезьдзе перамагло магілёўскі «Савіт» – 2:0.

Турнірная табліца пасьля трох тураў мае наступны выгляд: «Нафтан» – 9пунктаў, «Шахцёр», «Віцебск» – па 7, «Дынама» (Менск), БАТЭ – па 5, «Граніт», «Гомель», «Тарпэда», «Смаргонь» – па 4, МТЗ-РІПА, «Савіт», «Лякаматыў» – па 3, «Дняпро» – 2, «Нёман», «Дарыда», «Дынама» (Берасьце) – па 1.

Найлепшы бамбардзір Мікалай Швыдакоў («Лякаматыў») – 3 галы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?