Макс Корж на сваёй старонцы Укантакце выклаў фота маладога сябе ў споднім у часы студэнцкага юнацтва.

А таксама выклаў спячага сябе.

Імаверна, такім чынам спявак хоча прыцягнуць увагу да трох новых трэкаў, якія ён выклаў сёння, з новага альбома «Хатні-2».

Трэкі пад назвамі «Слова пацана», «Лістапад» і «Адпальвай, сын» ужо з раніцы разыходзяцца сярод фанаў Каржа. 

Як паведамляе каманда спевака, «у новым альбоме спявак вырашыў паказаць свой «не хатні» бок. Макс па-ранейшаму верны сабе: блізкія і зразумелыя каштоўнасці, нястрымны адрыў і пастаяннае імкненне да здзейсненага гучання, якое можа здзівіць самага патрабавальнага слухача».

Да песень «Адпальвай, сын» і «Лістапад» Макс выпусціў яшчэ і цікавую анімацыю на YouTube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?