У Маскве разлічваюць атрымаць ад ЗША афіцыйную інфармацыю пра прычыну смерці экс-міністра друку і былога кіраўніка «Газпром-медыя холдынгу» Міхаіла Лесіна.

«Якой-небудзь дэталёвай інфармацыі па ўстаноўленых для такой інфармацыі каналах [аб прычынах смерці Лесіна] мы не атрымлівалі і разлічваем, што дэталёвая афіцыйная інфармацыя нам будзе прадастаўлена», — заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Гэта нейкія наборы інфармацыі, прычым часцяком абязлічаныя, якія апублікаваныя ў СМІ», - сказаў Пяскоў.

Раней стала вядома, што судова-медыцынская экспертыза ў Вашынгтоне ўстанавіла прычыну смерці былога міністра друку Расеі Міхаіла Лесіна.

Па словах прадстаўніка ведамства, прычынай смерці стаў удар тупым прадметам па галаве, а таксама такога ж роду траўмы шыі, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў.

Паліцыя ЗША працягвае расследаванне смерці Лесіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?