Авіякампанія «Белавія» зніжае кошт авіяквіткоў са змяншэннем з 10 сакавіка памеру паліўнага збору. Такая інфармацыя размешчана на сайце авіякампані.

«Белавія» працягвае зніжаць кошт авіяквіткоў для сваіх пасажыраў. Чарговым крокам у гэтым кірунку з'яўляецца змяншэнне з 10 сакавіка памеру паліўнага збору ў сувязі са змяненнем сусветных цэн на авіяпаліва», — адзначаецца ў паведамленні.

Напрыклад, кошт паліўнага збору ў Амстэрдам, Лондан, Парыж, Прагу і іншыя еўрапейскія кірункі зменшыцца з 25 да 15 еўра. На рэйсы з Мінска ў гарады Казахстана кошт зменіцца з 30 да 15 еўра (у адзін бок). Такім чынам, кошт пералёту знізіцца на гэтых кірунках у дыяпазоне ад 20 да 30 еўра на чалавека ў абодва бакі. Паліўны збор не спаганяецца з дзяцей ва ўзросце да двух гадоў.

«Авіякампанія будзе працягваць сачыць за сітуацыяй на рынку і своечасова рэагаваць на любыя значныя змяненні ў авіяцыйнай індустрыі, імкнучыся прапаноўваць прывабныя ўмовы перавозкі», — працытавалі ў прэс-службе генеральнага дырэктара ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоля Гусарава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?