Прэзідэнт Анголы Жазэ Эдуарду душ Сантуш, які нязменна ўзначальвае краіну каля 40 гадоў, заявіў, што не мае намеру ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у 2018 годзе.

«Я прыняў рашэнне сысці і скончыць сваё палітычнае жыццё у 2018 годзе», — сказаў 73-гадовы палітык у звароце да членаў кіруючай партыі краіны.

Душ Сантуш займае прэзідэнцкі пост з верасня 1979 года. Ён ужо заяўляў пра планы скончыць сваю палітычную кар'еру ў 2001 годзе, аднак у чарговы раз быў пераабраны і застаўся пры ўладзе.

Ангола з'яўляецца другім па велічыні экспарцёрам нафты ў Афрыцы, і падзенне сусветных цэн на нафту моцна падарвала эканоміку краіны.

У дадзены момант улады афрыканскай краіны вядуць перамовы з Сусветным банкам і МВФ аб вылучэнні фінансавай дапамогі.

На сённяшні дзень Душ Сантуш застаецца адным з рэкардсменаў па тэрмінах праўлення сярод сусветных лідараў. Яго апярэджвае толькі прэзідэнт Камеруна Поль Бія, які ўзначальвае краіну з 1975 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?