Расія ніколі не была пагрозай для ЗША і ніколі не будзе ёю, заявіла журналістам афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў РФ Марыя Захарава.

Так яна пракаментавала выказванні прэтэндэнтаў на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ЗША, некаторыя з якіх у перадвыбарчых прамовах называюць Расію пагрозай.

«Тут можа быць пытанне ў тым, што не ўсе ведаюць, дзе знаходзіцца Расія і ЗША. Можа, яны лічаць, што мы дзесьці на мяжы і моцна пагражаем. Можа быць, у гэтым праблема, чаму яны ўвесь час раскручваюць гэтую карту», — цытуе Захараву агенцтва РІАН.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка МЗС, увесь час ёй хочацца даведацца ў амерыканцаў, ці могуць яны падчас прэзідэнцкай кампаніі абыйсціся без згадвання Расіі. «Хлопцы, давайце як-небудзь самі, без нас», — дадала яна.

Захарава не стала ўдакладняць, чые менавіта каментары мае на ўвазе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0