Вірус Зіка, які, як лічылася, небяспечны для нованароджаных, здольны выклікаць запаленне мозгу і ў дарослых. Да такой высновы прыйшлі медыкі з Францыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Выпадак уздзеяння віруса Зіка на дарослага чалавека быў зафіксаваны пасля абследавання 81-гадовага мужчыны, які раней здзейсніў падарожжа па краінах Акіяніі.

У пацыента быў дыягнаставаны менінгаэнцэфаліт. Гэтае захворванне спачатку выклікае запаленне галаўнога мозгу, а затым можа пашкодзіць спінны мозг і прывесці да паралічу. Медыкі лічаць, што менінгаэнцэфаліт мог выклікаць вірус Зіка, усе іншыя прычыны — віруснага і бактэрыяльнага паходжання — выключаныя.

Адзначаецца, што шпіталяваны мужчына раней меў моцнае здароўе, перадумоў для падобнага захворвання не было.

Раней лічылася, што вірус Зіка ўяўляе небяспеку для цяжарных жанчын, паколькі можа выклікаць мікрацэфалію (памяншэнне мозгу) ў нованароджаных. Вакцыны ад віруса да гэтага часу няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?