Расеец Яўген Буракоў, затрыманы ў ЗША па падазрэнні ў шпіянажы, прызнаў віну.

Фармальна Буракова абвінавачваюць у злачыннай змове з мэтай шпіянажу. Следства мяркуе, што ў гэтую змову абвінавачваны ўступіў з двума дыпламатамі, якія працавалі ў ЗША. Абодва яны паспелі пакінуць краіну да таго, як іх затрымалі.

Акрамя таго, на думку следчых органаў, Буракоў насуперак патрабаванням закона не стаў афіцыйна рэгістравацца ў ЗША як агент расейскіх уладаў і не планаваў інфармаваць амерыканскія ўлады пра сваю працу.

Аб затрыманні 41-гадовага Буракова, які працаваў намеснікам кіраўніка прадстаўніцтва «Знешэканамбанка» ў Нью-Ёрку, стала вядома ў пачатку 2015 года. Першапачаткова віну ён не прызнаваў. Чакаецца, што працэс над расейцам пачнецца на працягу месяца.

Следства лічыць, што Буракоў з'яўляецца кадравым супрацоўнікам СЗВ і займаўся ў ЗША зборам выведдадзеных. У прыватнасці, лічаць амерыканскія ўлады, яго цікавіла інфармацыя аб патэнцыйных санкцыях ЗША супраць Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?