Доктар рэкамендаваў Андрэасу Любіцу, другому пілоту, які разбіў у Францыі самалёт Airbus A320, шпіталізацыю ў псіхіятрычную клініку за два тыдні да катастрофы. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на праект дакладу Бюро па расследаванні і аналізе авіяздарэнняў (BEA).

Па інфармацыі выдання, доктар не стаў апавяшчаць пра свае рэкамендацыі кіруючыя органы, бо баяўся, што тым самым ён можа парушыць нямецкія законы аб недатыкальнасці прыватнага жыцця.

Адзначаецца, што эксперты маюць намер рэкамендаваць авіяцыйным органам улады па ўсёй Еўропе перагледзець дадзеныя законы для выпадкаў, калі «пагроза грамадскай бясьпекі» павінна апынуцца важней медычнай таямніцы. Таксама плануецца ўзмацніць назіранне за пілотамі грамадзянскай авіяцыі, у якіх раней дыягнаставалі псіхічныя засмучэнні.

Канчатковы даклад па расследаванні авіякатастрофы павінен быць апублікаваны ў нядзелю, 13 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?