Юрыст з Санкт-Пецярбурга Аркадзь Чаплыгін патрабуе распачаць крымінальную справу ў дачыненні да аднаго з былых лідараў баевікоў так званай «ДНР» Ігара Стралкова (Гіркіна).

Аб гэтым паведамляецца на сайце грамадскага руху «Адкрытая Расія».

Кіраўнік спецыялізаванай калегіі адвакатаў «Прызыўнік» напісаў заяву ў Галоўнае следчае ўпраўленне РФ з просьбай распачаць крымінальную справу ў дачыненні да Стралкова.

Падставай для гэтага сталі прызнанне былога лідара баевікоў, ён агучыў у інтэрв'ю радыё «Комсомольская правда» ў студзені.

У размове з журналістамі Стралкоў прызнаў, што ў час акупацыі Славянская па яго загадам былі расстраляныя, як мінімум, чатыры чалавекі.

«Расстрэльвалі. (…) Мы судзілі, ажыццяўлялі суды, расстрэльвалі за даказана. (…) Усяго было расстраляна за час майго знаходжання ў Славянску чатыры чалавекі. Двое - за марадзёрства сярод вайскоўцаў, адзін - за марадзёрства мясцовы, і адзін за забойства вайскоўца, ідэйны «правосек», - распавёў тады Стралкоў.

Юрыст адзначыў, што аўдыёзапіс інтэрв'ю быў пасля выдалены з сайта «Камсамольскай праўды», і прывёў спасылкі на сайт баевікоў, дзе размешчаны аўдыёзапіс і расшыфроўка размовы.

Калі словы Стралкова адпавядаюць рэчаіснасці, то да яго павінна быць заведзена крымінальная справа за «забойства двух і больш асоб групай асобаў па папярэдняй змове або арганізаванай групай», лічыць Аркадзь Чаплыгін.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?