У Беларусі не будуць пераходзіць на абавязковую страхавую медыцыну, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

«У нас ідзе рытмічнае фінансаванне галіны аховы здароўя. Усе аб'ёмы медыцынскай дапамогі пацвярджаюцца і аказваюцца, — сказаў Васіль Жарко. — А што такое страхавая медыцына? Гэта стварэнне дадатковых страхавых арганізацый, бюро або кампаній. Частка сродкаў з-за гэтага будзе сыходзіць. На сённяшні дзень мы яшчэ не гатовыя да страхавой мэдыцыны. Трэба развіваць добраахвотнае медыцынскае страхаванне».

Міністр адзначыў, што такі падыход дазволіць зніжаць фінансавую нагрузку на ўстановы аховы здароўя і гэта будзе першым крокам у развіцці страхавой медыцыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?