12 сакавіка ў Мінску прайшоў 16-ы з'езд Беларускага саюза кампазітараў. Ігар Лучанок зноў абраны старшынёй. Гэтую пасаду ён займае ўжо больш за 35 гадоў.

Кандыдатуру Лучанка прапанаваў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Віктар Войцік: «Ігар Міхайлавіч — народны артыст СССР, ганаровы жыхар Мінска. Гэтыя і іншыя званні і рэгаліі ён атрымаў дзякуючы таленту і самаадданай працы. Ён самая знакавая фігура ў беларускім мастацтве. Акрамя таго, кожны з нас яму чымсьці абавязаны. Ігар Міхайлавіч спагадлівы чалавек і дапамагаў кожнаму з нас».

Кампазітар Галіна Гарэлава нагадала, што згодна са статутам Саюза, выбары павінны праходзіць на альтэрнатыўнай аснове, таму яна прапанавала кандыдатуру Радаславы Аладавай, прафесара Беларускай акадэміі музыкі.

«Мы не спадзяемся, што яна пераможа, але я б хацела заявіць яе кандыдатуру, паколькі Радаслава Мікалаеўна безумоўна таленавіты чалавек. Няхай яна будзе альтэрнатывай Ігару Міхайлавічу», - заявіла Гарэлава.

У выніку старшынёй Саюза ізноў быў абраны Ігар Лучанок. Гэтую пасаду ён займае з 1980 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?