У сталіцы Венесуэлы Каракасе праходзяць маршы супраць і ў падтрымку ўладаў.

Пратэстоўцы, абураныя эканамічным крызісам у краіне, выйшлі на вуліцы з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Нікаласа Мадуры.

У той жа час у іншым раёне Каракаса прэзідэнт склікаў сваіх прыхільнікаў пад відам дэманстрацыі супраць рашэння Злучаных Штатаў працягнуць санкцыі супраць некалькіх высокапастаўленых чыноўнікаў.

На мінулым тыдні апазіцыйная кааліцыя прагаласавала за тое, каб выкарыстаць усе магчымасці скінуць Мадуру сёлета, уключаючы скліканне рэферэндуму або ўнясенне паправак у канстытуцыю.

Аднак аналітыкі кажуць, што ў асноўным апазіцыя аддае перавагу вулічным пратэстам, каб вымусіць Мадуру сысці.

У пачатку года ўрад Венесуэлы абвясціў пра ўвядзенне надзвычайнага эканамічнага становішча тэрмінам на 60 дзён.

Ва ўказе аб увядзенні надзвычайнага эканамічнага становішча прадугледжваецца павышэнне падаткаў і ўводзіцца больш жорсткі дзяржаўны кантроль у сферы бізнесу і прамысловай вытворчасці.

Венесуэла валодае найбуйнейшымі ў свеце разведаныя запасамі нафты, аднак падзенне цэнаў на чорнае золата за апошнія 1,5 года прывяло да зніжэння прыбытку ад экспарту нафты на 60%.

Гэта значна ўскладніла эканамічную сітуацыю, якая яшчэ да падзення цэнаў на нафту была даволі цяжкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?