12 сакавіка ў беластоцкім Лядовым Палацы адбыўся канцэрт двух, як яны самі сябе акрэслілі, бескампрамісных гуртоў Brutto і Dzieciuki. У Палацы сабралося каля дзвюх тысяч чалавек.

Ужо а палове на сёмую каля галоўнага ўвахода ў Палац стаяла каля 800 чалавек. Людзі спявалі Ляпісаў, Brutto, NRM, пасля — абразлівыя песні аб презідэнтах некаторых краін. Мінакі ўсміхаліся. 

Фанаты гуртоў прыехалі на канцэрт з Гродна, Брэста, Мінска. Хапала і палякаў з украінцамі. 

Сям'я, разам з дзецьмі, прыехалі на канцэрт з Мінску.

Сям'я, разам з дзецьмі, прыехалі на канцэрт з Мінску.

Дарэчы, арганізатары загадзя паведамілі, што алкаголь на тэрыторыі Палаца прадавацца не будзе.

Фаны адрываліся як шалёныя. Як гэта было, глядзіце ў відэарэпартажы НН:

Ключавым момантам канцэрта стаў велізарны БЧБ сцяг, які фанаты разгарнулі падчас выступу абодвух гуртоў. Відэа Нашай Нівы:

У адрозненне ад гродзенскіх хлопцаў-балахоўцаў, якія амаль кожную сваю песню прысвячалі героям і гістарычным падзеям, хлопцы-турнікмены з Brutto звярталіся да сваіх фанаў па- філасофску, накшталт: «Хто мы? Brutto! Чаго мы хочам? Каб было крута!»

Напрыканцы Brutto выканала шмат песняў са старых Ляпісаў, разам з былымі трубачамі гурту — Іванам Галушкам і Уладзіславам Сянкевічам.

Пасля канцэрта не адбылося ніводнага канфлікту.

Такім чынам, атрымаўся такі добры, безаалкагольны і патрыятычны канцэрт. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?