Як паведаміў БелаПАН адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня, падчас казані, якая адбылася 21 красавіка ў Мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, арцыбіскуп назваў рэзалюцыю ПАСЕ аб поўнай легалізацыі абортаў «амаральнай і антыгуманнай».
«Як падкрэсліў мітрапаліт, «еўрапейскія парламентарыі кажуць, што ўсё гэта робіцца для захавання правоў чалавека. На самай справе прынятая рэзалюцыя — гэта права на беспраўе ў адносінах да ненароджаных дзяцей».
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што паводле кананічнага права каталіцкага касцёла аборт у любым выпадку з’яўляецца цяжкім грахом, наступствамі якога будуць касцёльныя кары», — сказаў А.Амяльчэня.