Беларуская калійная кампанія дамовілася з кітайскімі кампаніямі Sinochem і CNAMPGC пра павышэньне цаны на сваю прадукцыю на $400/т.

Перамовы з кітайскімі кампаніямі цягнуліся ад верасьня мінулага году. Паводле афіцыйнай інфармацыі БКК, посьпех у падпісаньні надзвычай выгаднага кантракту з кітайскімі кампаніямі стаў магчымы пасьля павышэньня цаны на ўгнаеньні для Індыі ў 2,3 разы — да $625 за тону. З чэрвеня па сьнежань гэтага году ў Кітай паставяць каля мільёнf тонаў хлёрыстага калію. Доля БКК на кітайскім рынку складае каля 40 %.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?