Але ж і прымусіў «Манрэаль Канадыянс» пахвалявацца сваіх аматараў у першым раўндзе Кубку Стэнлі. Бяда прыйшла адкуль не чакалі. Самая беларуская каманда НХЛ упэўнена выйгравала ў «Бостана Бруінз» зь лікам 3:1 у сэрыі, але пасьля іхняя гульня нешта расклеілася. Бостанцы выраўнялі лік, давёўшы сэрыю да вырашальнай сёмай гульні.

Не памылімся, калі скажам, што адным з самых заўзятых аматараў «мядзьведзяў» гэтай ноччу быў галоўны трэнэр зборнай Беларусі Курт Фрэйзэр. Яму, канечне, хацелася, каб Андрэй і Сяргей Касьціцыны, а таксама Міхаіл Грабоўскі як мага хутчэй далучыліся да нацыянальнай зборнай, але яшчэ час не прыйшоў.

У апошняй гульні «Манрэаль» было не ўтрымаць. Аж пяць безадказных шайб пабывалі ў браме «мядзьведзяў». Найбольш прыемна, што вырашальную ролю ў перамогу «канадцаў» унесьлі нашы браты. На іх рахунку тры зь пяці шайб сваёй каманды. Андрэй адзначыўся дзьвюма і адной галявой перадачай, Сяргей запісаў сабе ў актыў адну шайбу плюс адну перадачу.

У паўфінал канфэрэнцыі «Манрэаль» пакуль ня ведае свайго суперніка. Ім стане ці «Філядэльфія Флаерс», ці «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?