21 красавіка Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога людзі пэнсійнага веку атрымалі 50-адсоткавую скідку на паездкі ў прыгарадным транспарце на час масавага дачнага сэзону: ад 1 траўня да 1 кастрычніка.
Пры гэтым ня ўводзіцца ніякага асаблівага мэханізму набыцьця праязных білетаў: іх можна будзе купіць у месцах продажу праязных дакумэнтаў пры прад’яўленьні пэнсійнных пасьведчаньняў, — паведамляе прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.