«Баварыя» ў Мюнхене выйграла ў «Ювентуса» з лікам 4:2. Прычым пасля першага тайма клуб саступаў 0:2 (Пагба, 5, Куадрада, 28), перавёў матч у дадатковы час (Левандоўскі, 73, Мюлер, 90), дзе забіў два мячы (Алькантара, 108, Коман, 110).
У першай гульні ў Турыне была зафіксавана нічыя — 2:2.
«Барселона» перамагла на сваім полі «Арсенал» — 3:1 (Неймар, 18, Суарэс, 65, Месі, 88 — Эль-Нені, 51). Першы матч — 2:0.
Раней у 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйшлі «Рэал», «Вольфсбург», «Бенфіка», ПСЖ, «Атлетыка», «Манчэстар Сіці».
Лёсаванне пройдзе ў пятніцу, 18 сакавіка. Першыя матчы стадыі 5-6 красавіка, матчы ў адказ — 12-13 красавіка.