Ён загадаў зьменшыць колькасьць аграгарадкоў, але ўзбуйніць іх.

Паведамляе БЕЛТА: «Праграму адраджэння вёскі ў абласцях неабходна карэкціраваць з улікам часу. Гэта запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння СВК імя У. Баўма Іўеўскага раёна. ... Ён падкрэсліў, што неабходна перагледзець і колькасць аграгарадкоў, якія трэба пабудаваць. «Лішніх аграгарадкоў быць не павінна», — сказаў ён. Агульная колькасць аграгарадкоў можа быць зменшана, але самі яны павінны быць узбуйнены. Пры гэтым аб'ём сродкаў на іх стварэнне ўразацца не будзе. Ён таксама перасцярог ад неабдуманага ўзбуйнення, якое можа прывесці да страты сельгасвытворчасці. На думку Аляксандра Лукашэнкі, трэба па-новаму паглядзець на пытанні землеўпарадкавання і пераразмеркавання вытворчых магутнасцей у сельскай гаспадарцы. Практыка паказвае, што найбольш эфектыўнай формай арганізацыі вытворчасці з'яўляецца стварэнне буйнатаварных гаспадарак з тэрыторыяй раллі 9-12 тыс. га».

Цікава, што без аніякіх тлумачэньняў быў адменены традыцыйны зварот А. Лукашэнкі да нацыянальнага сходу краіны, які раней быў прызначаны і анансаваны якраз на 22 красавіка. Найхутчэй што, гэта было зроблена, каб унікнуць у замежных СМІ паралеляў з працэсам 14-ці, што сканчаўся таксама сёньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?