Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 16 сакавіка вынес прысуд мясцоваму жыхару 1991 года нараджэння, які абвінавачваўся ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК).

Малады чалавек з прыяцелямі пайшоў за півам у гіпермаркет, дзе ўчыніў бойку. Яму не спадабаўся малады мужчына, якога ён ударыў кулаком у твар. Пацярпелы пачаў уцякаць, а хуліган пераследаваў яго па гандлёвай зале, пашкоджваючы маёмасць і выстаўлены тавар. Пры гэтым ён яшчэ і распранаўся на хаду.

За злоснае хуліганства гамяльчаніну прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда.

Па прыгаворы суда абвінавачаны абавязаны паступіць на працу, не мяняць месца жыхарства без згоды органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага; двойчы ў месяц з'яўляцца ў гэты орган для рэгістрацыі; знаходзіцца штодня па месцы жыхарства з 22 гадзін да 6 гадзін; не наведваць бары, рэстараны, дыскатэкі, іншыя грамадскія месцы, дзе спіртныя напоі прадаюцца на разліў. Таксама абвінавачаны абавязаны ў вольны ад асноўнай працы час выканаць грамадскія карысныя працы ў аб'ёме 120 гадзін.

Прысуд пакуль не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?