Суд у Германіі прысудзіў 31-гадовага Дэніса Л. да васьмі гадоў турмы за падпал дома, у якім жыла сям'я мігрантаў з Зімбабвэ.

Паводле дадзеных следства, асуджаны кінуў у акно дома ў пасёлку Зальцхемендорф кактэйль Молатава ў той час, калі ўсе члены сям'і спалі.

Жанчына і трое дзяцей, што былі ў доме, паспелі выбегчы на вуліцу, і ў выніку пажару ніхто не пацярпеў.

Па гэтай жа справе да пяці гадоў пазбаўлення волі прысудзілі 25-гадовага саўдзельніка Дэніса Л. Таксама турэмны тэрмін атрымала жанчына, якая кіравала аўтамабілем, на якім асуджаныя прыехалі ў пасёлак.

Інцыдэнт з падпалам дома адбыўся ў жніўні 2015 года, пазней у Германіі адбыўся яшчэ шэраг інцыдэнтаў з падпаламі прытулкаў для бежанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?