На брэсцкім палігоне мабільны батальён 38-й дэсантна-штурмавой брыгады ўпершыню правёў зачыстку населенага пункта з баявой стральбой, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.

Па сцэнары, незаконнае ўзброенае фармаванне перасекла мяжу і замацавалася ў гарадской мяжы. Падраздзяленні дэсантнікаў пры падтрымцы артылерыі і мінамётаў умоўнага праціўніка ліквідавалі.

Раней падобныя элементы адпрацоўваліся толькі тактычна.

Дзмітрый Собаль, камандзір 38-й асобнай мабільнай брыгады Узброеных Сіл РБ:

«Ім было прапанавана здацца, на што яны адказалі агнём. Таму было прынята рашэнне знішчыць праціўніка ў населеным пункце. Гэта актуальна, гэта неабходна рабіць і трэніраваць».

Антон Цуканаў, камандзір роты 38-й асобнай мабільнай брыгады Узброеных Сіл РБ:

«Адпрацоўваліся пытанні ўзаемадзеяння мабільнай роты з прыдадзенымі падраздзяленнямі, такімі як зенітна-ракетнае аддзяленне, сапёрныя аддзяленні, артылерыя, мінамётныя ўзводы. Усімі імі трэба было правільна кіраваць, своечасова прымяняць і выкарыстоўваць з толкам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?