Зьміцер Падбярэскі

Крытык Сяргей Будкін не прыняў новага сольнага альбому Вольскага. Зьміцер Падбярэскі пярэчыць яму:

«Альбом «Куплеты і прыпевы» — гэта аўтарскае пераламленьне канцэпцыі «Крамбамбулі». «Крамбамбуля» — папсовы, калектыўны альбом. «Куплеты і прыпевы» сыходзяць не ад калектыву, але ад адной асобы. Альбом цалкам адпавядае назьве. Прыпеўкі заўсёды актуальныя ў пэўны час і ў пэўных абставінах. Наўрад ці гэты альбом будзе актуальны празь пяць гадоў. Але зараз ён знойдзе свайго слухача. Ён дасьціпны й востры, прызначаны для сёньняшняга дня. Таму — чакаем новых прыпеваў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?