Масавага вызвалення работнікаў у арганізацыях Беларусі не чакаецца. Пра гэта заявіў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Для краіны застаюцца актуальнымі пытанні вымушанай няпоўнай занятасці, адзначыў першы намеснік міністра. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці працавала 122,3 тыс. чалавек, або 4% ад спісачнай колькасці работнікаў. У цалкадзённым (цэлазменным) прастайванні ў студзені гэтага года знаходзіліся 68,4 тыс. работнікаў арганізацый (2,2% ад спісачнай колькасці работнікаў).

Сітуацыя на рынку працы краіны і рэгіёнаў кіраваная і знаходзіцца пад пастаянным кантролем Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, падкрэсліў Андрэй Лабовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?