Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Так, дадатковыя цягнікі №50/49 Брэст-Санкт-Пецярбург, нумар 78/77 Гродна-Масква, №132/131 Брэст-Масква будуць курсаваць штодзённа ў перыяд з 21 сакавіка па 4 красавіка.

Раней па маршруце Брэст-Санкт-Пецярбург курсавалі бесперасадачныя вагоны з Брэста ў саставе цягніка №652/28, з Санкт-Пецярбурга назад — №51/681. Вагоны цягніка №78/77 раней курсавалі з Гродна ў саставе цягніка №674/28, назад з Масквы — у саставе цягніка №27/677.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення назначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0