Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павышаецца да 136 тыс. рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 17 сакавiка 2016 года № 208, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.

Базавая арэндная велічыня ў памеры 136 тыс. рублёў ўстаноўлена з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2016 года. З 1 ліпеня 2016 года з улікам дэнамінацыі яна складзе 13 рублёў 60 капеек.

Цяпер базавая арэндная велічыня складае 119 тыс. рублёў.

Базавая арэндная велічыня штогод устанаўліваецца Саўмінам з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год у дачыненні да папярэдняга і прымяняецца з 1 красавіка года, у якім ўстаноўлена.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, іх частак, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?