Зніклы без вестак гомельскі таксіст знойдзены мёртвым, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Цела мужчыны знайшлі яго калегі, якія самастойна арганізавалі пошукавы атрад, недалёка ад вёскі Сасноўка Гомельскага раёна. Аўтамабіля «Форд Гэлаксі» бардовага колеру, на якім таксіст адправіўся на працу, побач з ім не знойдзена. Іншыя падрабязнасці справы пакуль не выдаюцца.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, судовыя эксперты. Па факце забойства распачатая крымінальная справа.

Вядома, што 16 сакавіка мужчына паехаў на працу, праз гадзіну па тэлефоне паведаміў жонцы, што вяртаецца, аднак дадому так і не даехаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?