У Беларусі захаваецца кантроль за цэнаўтварэннем, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам СТАА «Камунарка».

Паводле яго слоў, у I квартале ў сярэднім па краіне ўжо ёсць больш за 4 працэнты росту цэн, вялікую ўдзельную вагу ў гэтым складаюць жыллёва-камунальныя паслугі.

Лукашэнка падкрэсліў, што яго больш за ўсё непакоіць рост цэн у сферы гандлю. Дзяржава будзе прымаць строгія меры ў выпадку, калі выявіць неабгрунтаванае завышэнне цэн. «Калі мы будзем бачыць, а гэта вельмі проста, мы будзем прымаць строгія меры, як гэта рабілі нядаўна, калі ўсе пачалі паціраць рукі перад Новым годам, асобныя — перад 8 Сакавіка, маўляў, людзі купляюць усё — давай павысім цэны», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што ў асноўным такімі метадамі займаюцца прыватнікі. «А калі яго закрыеш на тыдзень, дык ён страчвае ў тысячу разоў больш, чым атрымаў за кошт цэн. Тады яны спыніліся. Зразумелі, што дзяржава з імі жартаваць не будзе», — сказаў ён.

Што датычыцца астатняй прадукцыі, то Лукашэнка заўважыў, што нават без рэгулявання на яе цэн вытворцы і прадаўцы, арыентуючыся на пакупніцкі попыт, самі зніжаюць цэны.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў краіне створана моцная сістэма кантролю за цэнаўтварэннем, існуе антыманапольнае заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?